28 сакавіка – раённы суботнік! Далучайцеся!

Ужо заўтра, 28 сакавіка, уся Шуміліншчына выйдзе на раённы суботнік.
Гэта дзень, калі мы можам зрабіць свой край больш чыстым, утульным
і прыгожым.
Пасля доўгай зімы трэба навесці парадак паўсюль: на тэрыторыях АПК, у населеных пунктах, у месцах адпачынку, на грамадзянскіх і воінскіх пахаваннях, каля мемарыялаў і помнікаў славы. Гэта наш абавязак перад тымі, хто жыў да нас, і клопат пра тых, хто будзе жыць пасля. Не менш важна паклапаціцца і пра тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый – як уласныя, так і замацаваныя.
Сродкі, заробленыя падчас суботніка, пойдуць на важныя справы: добраўпарадкаванне сацыяльна-культурных аб’ектаў і населеных пунктаў раёна, рамонт воінскіх пахаванняў, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.
Падтрымайце агульную добрую справу, выходзьце на суботнік з суседзямі,
сябрамі, калегамі. Разам мы можам больш! Разам зробім Шуміліншчыну лепшай!
