Новости Шумилинщины

Актуалии Общество

“ЛЕПШЫ СЕЛЬСКІ ДОМ КУЛЬТУРЫ”
Па выніках работы мінулага года Лаўжанскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу прызнаны ў вобласці пераможцам у намінацыі “Лепшы сельскі Дом культуры”,  расказала рэдакцыі галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама В. Г. Навіцкая. Дарэчы, пераможцам у гэтай намінацыі прызнаны і Відзаўскі Дом культуры Браслаўскага раёна.

МАДЭРНІЗАЦЫЯ
У вёсцы Мішкавічы праведзена мадэрнізацыя электрычнай сувязі, паведаміў рэдакцыі начальнік лінейна-тэхнічнага ўчастка РВЭС  Ю. П. Краўчанка. Сістэму электрасувязі тут падключылі да лічбавай станцыі. Цяпер вяскоўцы могуць карыстацца ўсімі паслугамі лічбавай сеткі, у тым ліку інтэрнэтам і лічбавым тэлебачаннем.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

КАЦЕЛЬНЯ
У камунгасе  рыхтуюцца дакументы на мадэрнізацыю кацельні ў аграгарадку Слабада. Плануецца ўстанавіць два катлы, якія будуць працаваць на шчапе. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксей Догель.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
СЕЕМ ТРАВЫ
У раёне пачалася сяўба шматгадовых траў. У прыватнасці, да гэтай работы прыступілі  КУСГП “Мішневічы” і “Сіроцінскі”. Так, на 7 лютага ў “Мішневічах” пасеяна 135 гектараў шматгадовых траў, а ў “Сіроцінскім” – 102 гектары, расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу С. Б. Завадскі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *