Профилактическая акция «Дом без насилия» прошла в Шумилинском районе

Закон Общество

А што за зачыненымі дзвярыма?

Каб у сям’і не здарылася непапраўнае, трэба своечасова выяўляць канфлікты, упэўнены супрацоўнікі РАУС. На гэта накіравана і рэспубліканская прафілактычная акцыя  «Дом без насілля», якая праходзіла з 11 да 17 мая. У гэты перыяд быў праведзены шэраг прафілактычных рэйдаў, у адным з якіх пабывала карэспандэнт раённай газеты.

На нашым шляху – населеныя пункты Мішневіцкага сельсавета. Педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Аляксандра Ліпская агучвае план рэйду: у Мішневічах, Жданоўцы і Сураўнях трэба наведаць праблемныя сем’і. У першай сям’і, дзе дзіця забіралі ў прытулак з-за п’янак маці, у хаце быў парадак. Маці працуе, прагулаў не дапускае, даглядае за сынам. У другой сям’і дзіця зараз у прытулку. Ці хоча маці забраць сына і аднавіць свае бацькоўскія правы, якіх была пазбаўлена? Кажа, што хоча. Па крайняй меры, уладкавалася на работу. Першы крок зроблены, як будзе далей – пакажа час.

Наступная сям’я, якую наведалі, мнагадзетная. Гаспадара дома не было, у кватэры знаходзіліся маці траіх дзяцей і бабуля. Падчас ранейшага наведвання сям’і была зроблена заўвага наконт непаклееных сцен у некаторых пакоях, аднак сітуацыя не змянілася. Не на карысць дзецям і тое, што яны не наведваюць дзіцячы сад. Камісія ўказала і на недастатковы запас прадуктаў харчавання.

Разам з тым, былі і прыемныя моманты. Напрыклад, парадак на падворку і мноства пасаджаных кветак каля дома, дзе маці раней піла. Парадак і новая мэбля ў доме і ў прыёмнай сям’і. Мы заспелі дзяцей з маці на агародзе, дзе яны разам і дружна рабілі градкі. Працоўнае выхаванне заўсёды прыносіць карысць.

Недахопы ўчастковы інспектар занатаваў у рапарце на імя начальніка РАУС. Так што хутка сем’і зноў будуць прымаць раённых гасцей.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *