Поспехі шумілінскіх педагогаў
Дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай удзельнічала напрыканцы мінулага тыдня ў рабоце абласной педагагічнай канферэнцыі «Аб рабоце сістэмы адукацыі Віцебскай вобласці ў Год добраўпарадкавання і прыярытэтных задачах пяцігодкі якасці».
Аддзелу па адукацыі райвыканкама ўручаны кубак за перамогу юных шумілінскіх спартсменаў у 37-й абласной спартакіядзе школьнікаў, сертыфікат на набыццё шматфункцыянальнага спартыўнага трэнажора.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў сферы адукацыі ўзнагароджана метадыст раённага метадычнага кабінета Антаніна Караленка.
Сістэма адукацыі раёна прэзентавала на абласной канферэнцыі раённы праект «Моднае#народнае».
Аляксандр ШЭДЗЬКО

