Продолжается капитальный ремонт жилых домов в Шумилино

Общество Экономика

Капрамонт шматпавярхоўкі з перашкодамі

Працягваецца капітальны рамонт шматкватэрнага дома № 55 па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне. Заказчыкам рамонту выступае Віцебскае ГЖКГ, падрадчыкам – Шумілінская ПМК-70. Сродкі на капрамонт дома выдаткаваны з бюджэту (звыш 1, 5 мільёна рублёў) і з адлічэнняў грамадзян на капрамонт (каля 200 тыс. рублёў).

Падчас капітальнага рамонту будзе зроблены новы мяккі дах, заменена ў цеплапункце разводка труб і некаторыя балконы, устаноўлены новыя дзверы і вокны ў месцах агульнага карыстання, абноўлены фасад дом, у пад’ездах з’явяцца новыя металічныя казыркі, у кватэрах на трэцім паверсе будзе зроблена нацяжная столь. Штодзень на аб’екце працуюць больш за 30 будаўнікоў.

«Вялікія аб’ёмы работ па даху, – адзначае старшы майстар Шумілінскай ПМК-70 Дзмітрый Каралёў. – Гэта і ўмацаванне столевых пліт, і двухслойнае ўцяпленне, і мантаж прафнасцілу, і сцяжка, укладка двух слаёў руберойду. Завяршыць капітальны рамонт плануем у красавіку».

— Рамонт дома вялі зімой, падчас маразоў. Затым была адліга, у выніку чаго пацярпелі некаторыя кватэры, асабліва на трэцім паверсе. Былі складзены акты, і страхавая кампанія кампенсуе жыхарам усе нанесеныя выдаткі, – расказаў дырэктар Шумілінскай ПМК-70 Аляксей Крыўко. – Былі выпадкі, калі жыльцы не пускалі ў кватэры нашых работнікаў для выканання неабходных работ. Пераканаць іх у законнасці правядзення работ не заўсёды ўдавалася. Заказчык быў вымушаны падаць у суд іскавую заяву. Пасля першага судовага пасяджэння гаспадары далі дазвол на правядзенне рамонтных работ у кватэрах.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *