341 ученик отдохнет в школьных лагерях на осенних каникулах в Шумилинском районе

Главное Молодёжь Новости Образование Общество


На адпачынак – у лагер

З 2 лістапада ў школьнікаў пачынаюцца асеннія канікулы, якія прадоўжацца тыдзень. Ва ўсіх 9 школах раёна і ў Цэнтры карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі будуць працаваць школьныя лагеры, у іх адпачне 341 дзіця.


«Самы вялікі лагер будзе працаваць у СШ № 1 г. п. Шуміліна, тут адпачне 120 дзяцей. Упершыню ў СШ № 1 і СШ № 2 будуць працаваць профільныя атрады для адзінаццацікласнікаў для падрыхтоўкі паступлення ў ВНУ, – расказала метадыст РЦДіМ Святлана Раманава, якая адказвае за арганізацыю адпачынку і аздараўлення дзяцей. – Бацькоўская плата складае 12,5 рубля, акрамя профільных атрадаў (для іх кошт складае 15 рублёў). Дзяцей чакаюць разнастайныя мерапрыемствы, экскурсіі, спаборніцтвы і, зразумела, паўнавартаснае трохразовае харчаванне».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *