
1а ў Баёўцы практычна не бачна
Узорныя сядзібы і зарослыя двары
Кастрычнік аб’яўлены ў раёне месяцам добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі населеных пунктаў, калі кожны гаспадар павінен прывесці ў належны стан сваю тэрыторыю. Падчас чарговага рэйду па вуліцах райцэнтра і вёсцы Баёўка начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Ульяна Лях разам з карэспандэнтам раённай газеты паглядзела, які выгляд маюць вуліцы і прылеглыя тэрыторыі каля прыватных дамоў.
Рэйд стартаваў з адной з цэнтральных вуліц – вуліцы Луначарскага і прадоўжыўся па вуліцы 40 год Кастрычніка. Да прыватных гаспадароў не было ніякіх заўваг. Падтрымліваюць парадак каля сваіх дамоў і жыхары вёскі Баёўка. На вуліцы Дварышчанскай (раней накіроўваліся прадпісанні на адрас УП ЖКГ) сумнік скошаны. На вочы трапіўся дом № 1а на вуліцы Цэнтральнай у Баёўцы, які належыць зноў жа УП ЖКГ. Неабкошаны лазняк пачаў ужо займаць тэрыторыю. Бачна, што ў доме даўно ніхто не жыве. Тым не менш абкос ніхто не адмяняў, удакладняе Ульяна Лях.
Неабкошаныя ўчасткі, якія замацаваны за УП ЖКГ, мы ўбачылі каля дома № 96 на вуліцы Ленінскай і каля дома № 14 на вуліцы Маякоўскага (дом на двое гаспадароў: прыватнікі навялі парадак, астатняя тэрыторыя неабкошаная).
Патрабуе навядзення парадку тэрыторыя каля дома № 9 па вул. Садовай. Бачна, што дом даўно без увагі гаспадара. Спецыялісты землеўпарадкавальнай службы неаднойчы накіроўвалі прадпісанні, але гаспадар з’ехаў за межы краіны.
Прыемна ўразіў раён «залініі» – практычна ўсе сядзібы дагледжаны. Нават каля лядашчых дамоў, якія грамадзяне купілі дзеля ўчасткаў, абкошана і высечаны лазняк. А вось каля дома № 24 на вуліцы Мічурына непрыгожа – тэрыторыя зарасла. Гаспадару накіравалі павестку з патрабаваннем з’віцца ў аддзел землеўпарадкавання. «Наяўнасць уласнасці прадугледжвае і абавязак клапаціцца пра яе – падтрымліваць у належным стане не толькі будынак, але і прылеглую тэрыторыю. Калі сітуацыя застанецца нявыпраўленай, на гаспадара будзе складзены адміністрацыйны пратакол і выпісаны штраф ад 0,5 да 10 БВ», – заўважыла Ульяна Лях.
Па выніках рэйду і на адрас УП ЖКГ адпраўлены тры прадпісанні з вызначэннем двухтыднёвага тэрміну на выпраўленне.
У гэтым годзе накіравана 87 прадпісанняў навесці парадак (84 – фізічным асобам і 3 – юрыдычным), жыхарам раёна зроблена 80 вусных заўваг, складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
