К 85-летию начала Великой Отечественной войны. Помнить во имя будущего

Беларусь помніць Главное Общество

Памятаць у імя будучага

18 чэрвеня ў арганізацыях Шумілінскага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме “Памяць у імя будучага”, прысвечанай да 85‑й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Будневічам правяла сустрэчу з калектывам Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Кіраўнік раёна адзначыў, што тэма Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца для кожнага беларуса святой. Мікалай Аляксеевіч працытаваў Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку: “Наш доўг – захаваць праўду пра тую вайну, расказваць усё, нават тое, што цяжка часам вымаўляць”.

Пракурор раёна Антон Гарохаў нагадаў: “Дзякуючы дадатковаму вывучэнню архіўных матэрыялаў і апытанням сведкаў фашысцкіх злачынстваў, за час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа значна павялічылася колькасць фактаў аб спаленых у вайну вёсках і ахвярах. Расследаванне працягваецца, з’яўляюцца новыя факты пра трагічныя падзеі вайны”.

Навуковы супрацоўнік Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Віктар Саковіч нагадаў асноўныя старонкі подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны: 1,4 мільёна чалавек змагаліся з ворагам, з іх 400 тысяч – у партызанскіх атрадах. Беларусь панесла незлічоныя страты: загінула каля 3 мільёнаў чалавек, знішчана больш за палову нацыянальнага багацця краіны. Віктар Мялецьевіч выкрыў спробы перагледзець і перапісаць вынікі вайны, абяліць фашыстаў ці іх падручных з боку Захаду, прынізіць ролю савецкага народа ў перамозе над фашызмам. Але ў кожнага беларуса ёсць прышчэпка ад гэтай ілжы, бо ў кожнай сям’і захоўваецца памяць пра продкаў, якія змагаліся з фашыстамі на фронце ці ў партызанскіх атрадах.

Яшчэ адным пытаннем Адзінага дня інфармавання стала актуальная тэма злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ці палавой свабоды непаўналетніх, злачынстваў супраць грамадскага парадку і маралі. Начальнік РАУС Леанід Навіцкі заўважыў, што апошнія гады значна павялічылася колькасць выяўленых злачынстваў у гэтай сферы. “Гэта сведчыць пра тое, што людзі перасталі хаваць такую інфармацыю, больш смела заяўляюць пра яе. І гэта правільна, гэта дапаможа спыніць злачынцаў”. Таксама начальнік РАУС засяродзіў увагу прысутных на росце кіберзлачынстваў і назваў найбольш распаўсюджаныя іх віды.

Група старшыні раённага Савета дэпутатаў Руслана Матвейчука сустрэлася з калектывам ЦБП № 204 г. п. Шуміліна ААТ “Белаграпрамбанк”.

Сустрэчы з калектывамі і абмеркаванне галоўнай тэмы дня інфармавання прайшлі ў большасці працоўных калектываў раёна.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *