В СУП «Ловжанское» продолжается заготовка силоса

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Сіласны «слаёны пірог»
Нарыхтоўка сіласу патрабуе не толькі тэмпаў работы на палетках, але і максімальнай адказнасці пры закладцы. Якасць корму залежыць ад таго, як тэхніка ўтрамбуе зялёную масу ў траншэі.


На гэтым адказным участку за рулём магутнага К‑700 больш за дзесяць гадоў рупіцца вопытны механізатар СУП «Лаўжанскае» Аляксандр Галуза. Яго працоўны шлях у сферы АПК пачаўся ў 1989 годзе: як прыйшоў з арміі, так і застаўся верным абранай прафесіі.

Трамбоўка траншэі – праца манатонная і патрабуе ўседлівасці. Магутны «Кіравец» рухаецца па масе марудна – з хуткасцю да 5 кіламетраў у гадзіну, праязджае па адным і тым жа месцы шмат разоў, каб дасягнуць неабходнай шчыльнасці і выціснуць лішняе паветра. За працоўны дзень, круцячыся на невялікім перыметры траншэі, Аляксандр намотвае больш за паўсотню кіламетраў.

Тэхналогія закладкі нагадвае працу кандытара. Сянажную траншэю кладуць слаямі, быццам слаёны пірог. Слой сакавітай кукурузы чаргуюць са слоем здробненай саломы, якая з’яўляецца выдатнай крыніцай клятчаткі. Менавіта такое спалучэнне дазваляе забяспечыць зімой жывёлу пажыўным кормам.
У СУП «Лаўжанскае» нарыхтавана ўжо 8483 тоны сіласу (53,3% да плана).

Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *