Настаўнік, перад імем тваім…
2 кастрычніка ў актавай зале СШ № 1 г. п. Шуміліна было шматлюдна і ўтульна.
Тут сабраліся педагогі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты аддзела па адукацыі, метадысты, педагогі дадатковай адукацыі. Раённае свята «Настаўнік, перад імем тваім» сабрала тых, чыя праца – бясцэнная, бо менавіта ад яе залежыць, якім стане чалавецтва ў будучыні.

Увазе гледачоў быў прадстаўлены паказ народнага тэатра моды «Стыль» – калекцыя «Святочная». Пасля слова для віншаванняў узяў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч. Ён уручыў Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Надзеі Бабаевай, настаўніку матэматыкі Мішневіцкай БШ, Падзяку старшыні райвыканкама – Аляксандры Далецкай, настаўніку замежнай мовы СШ №1 г.п. Шуміліна . Таксама Мікалай Аляксеевіч уручыў грашовыя сертыфікаты загадчыкам шумілінскіх дзіцячых садоў №2 і №4 Анжэле Гарлачовай і Наталлі Вінаградавай.

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, ён уручыў Падзяку старшыні райсавета дэпутатаў начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Аксане Талстой, Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама – настаўніку працоўнага навучання Мікіціхінскай СШ Ігару Аляксееву, выхавальніку Шумілінскага д/с № 2 Наталлі Лазука, настаўніку фізічнага выхавання і здароўя Слабадской БШ Уладзіміру Кучко, настаўніку пачатковых класаў Кардонскай СШ Наталлі Баранавай, настаўніку біялогіі Мікіціхінскай СШ Раісе Данчанка, настаўніку гісторыі СШ № 1 г. п. Шуміліна Таццяне Дарафеевай.

Шэраг педагогаў атрымалі граматы аддзела па адукацыі і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў устаноў адукацыі раёна.

Шчырыя эмоцыі і святочны настрой падарылі выпускніца Обальскай СШ Вікторыя Ляўшова, народны тэатр моды «Стыль» Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа, калектывы ўстаноў адукацыі.

Фінальным акордам стала песня «Час новых перамог» у выкананні калектыва Обальскай СШ.



