За закрытыми дверями. Почему домашнее насилие касается каждого

Главное Закон Новости Общество


Як спыніць агрэсію ў сям’і?

Праблема дамашняга насілля застаецца адной з самых вострых для супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Сёлета ў раёне зарэгістраваны 141 факт дамашняга насілля, што на 4 выпадкі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, расказаў намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў.


Статыстыка, за якой стаяць лёсы. На сённяшні дзень на афіцыйным уліку ў РАУС за ўчыненне правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін знаходзяцца 86 чалавек. З працуючымі супрацоўнікі РАУС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы адзін раз у квартал, з непрацуючымі (іх 11) – кожны месяц. Асноўную частку агрэсараў складаюць мужчыны, аднак сярод сямейных скандалістаў ёсць і чатыры жанчыны.

Частым спадарожнікам сямейных канфліктаў з’яўляецца алкагольная залежнасць, таму да агрэсараў прымяняюцца самыя жорсткія меры рэагавання: шасцёра накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Дамашняе насілле не мае ўзросту. 72 гады споўнілася самаму сталаму сямейнаму тырану, 24 гады – самаму маладому. Сярод тых, хто здзяйсняў насілле ў адносінах да блізкіх людзей, – 10 пенсіянераў.

Закон – у дзеянні. За дамашняе насілле пагражаюць штраф у памеры да 10 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Адным з дзейсных інструментаў абароны пацярпелых з’яўляецца ахоўнае прадпісанне. Аднак не ўсе сямейныя дэбашыры ўсведамляюць сур’ёзнасць гэтага дакумента. Нядаўна жыхар райцэнтра, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, учыніў чарговую сварку сужыцельцы. Каб засцерагчы жанчыну, праваахоўнікі вынеслі мужчыну ахоўнае прадпісанне, згодна з якім яму забаранялася на працягу 15 дзён наведваць сумеснае жылое памяшканне. Грамадзянін ігнараваў патрабаванне закона і вярнуўся дадому раней тэрміну – зноў учыніў скандал і пагражаў жанчыне забойствам. Менавіта за гэтым заняткам яго і заспелі супрацоўнікі РАУС, якія прыехалі па адрасе з планавай праверкай. Зараз парушальніку давядзецца адказаць па ўсёй строгасці закона як за парушэнне ахоўнага прадпісання, так і за крымінальныя пагрозы

.
Міліцыя нагадвае: цярпець дамашняе насілле нельга. Калі вы або вашы блізкія апынуліся ў падобнай сітуацыі, не маўчыце – своечасовы званок па тэлефоне 102 можа выратаваць жыццё.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *