
Прадухілілі забруджванне нафтапрадуктамі
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці прадухіліў забруджванне навакольнага асяроддзя адходамі нафтапрадуктаў.
Камітэт вобласці ў ходзе правядзення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў з удзелам грамадскіх інспектараў выявіў, што дзяржаўнае прадпрыемства Глыбоцкага раёна пры рэкультывацыі зямельнага ўчастка пасля зносу невыкарыстоўваемага аб’екта дапусціла незаконнае пахаванне адходаў нафтапрадуктаў.
Па патрабаванні КДК вобласці праведзена выманне забруджанага нафтапрадуктамі грунту. На ўтылізацыю адпраўлена 18,6 тоны. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала больш за 9 тыс. руб., якая падлягае спагнанню з вінаватай асобы. Акрамя таго, разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці (памер штрафу за падобнае парушэнне можа скласці да 1 тыс. БВ).
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
