Победили в обласном конкурсе “Калядная зорка”

Новости Образование

“Калядная зорка”
Падведзены вынікі абласнога конкурсу “Калядная зорка”. У гэтым годзе ацэньваліся не толькі індывідуальныя работы дзяцей, а і работа аб’яднанняў па інтарэсах.
Да гордасці Цэнтра дзяцей і моладзі, сярод пераможцаў два гурткі з Шуміліна. Так, дыплом другой ступені ўручаны аб’яднанню па інтарэсах “Свет творчасці” (кіраўнік Ю. М. Танасіенка) – на выставе былі прадстаўлены работы з фанеры і дрэва Андрэя Зайцава і  Вадзіма Лася. Дыплом трэцяй ступені атрымала аб’яднанне па інтарэсах “Рукадзелле плюс” (кіраўнік Сілкіна М. А.). Заслужылі гэты дыплом дзяўчаты, якія прадставілі свае работы з бісеру: Валерыя Трафімава, Валерыя Шніпава, Надзея Палікіна, Вераніка Мігуцкая, Валерыя Зызо, Валерыя Дубяга, Крысціна Іванова, Лізавета Асяпёнак, Дар’я Мясаедава.
Дыплом “За творчыя поспехі” атрымала вучаніца СШ № 1 Крысціна Несцярэнка. Дзяўчына прадставіла на абласную выставу кампазіцыю “Лясная прыгажуня”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *