Шумилинские коммунальники сносят старые деревья на сельских кладбищах

Общество

Знесці 140-гадовыя сосны на вясковых могілках
Няпростая задача – расчыстка старых вясковых могілак. На могілках каля вёскі Узрэчча Каўлякоўскага сельсавета, напрыклад, сярод блізка размешчаных магіл рос сапраўдны бор. Некаторыя сосны дасягнулі 140-гадовага ўзросту, яны пачалі паміраць і падаць. Лёгка ўявіць, які ўрон можа прынесці бескантрольнае падзенне двухтоннага ляснога велікана вышынёй 35 метраў.
На мінулым тыдні УП ЖКГ прафесійна ўбрала дрэвы, пры гэтым ніводны помнік не быў разбіты, пацярпелі толькі тры агароджванні, якія пасля завяршэння работ камунальнікі абяцаюць аднавіць і пафарбаваць.
Цяпер справа за спецыялістамі Бешанковіцкага лясгасу, якія павінны знесці высокія дрэвы на адлегласці 25-30 метраў ад бліжэйшых магіл, інакш намаганні ЖКГ могуць аказацца марнымі.
Д. ВОІНАЎ, в. Узрэчча.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *