“Усе сляды вядуць у бібліятэку”

Общество

“Усе сляды вядуць у бібліятэку”
15 верасня раённыя бібліятэкары адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Яны выйшлі насустрач чытачам – размясціліся з прыемнымі сюрпрызамі і цікавымі прапановамі прама ў бібліятэчным скверы. І калі нехта не ведаў, чым адметнае 15 верасня, то пасля таго, як у цэнтры горада загучалі спевы пад акампанемент баяна, зразумеў, што ў горадзе свята.
З усіх бакоў да бібліятэкі вялі імправізаваныя сляды, каб дакладна ніхто не збочыў і не прайшоў міма. “Усе сляды вядуць у бібліятэку”, – так назвалі гэту інсталяцыю бібліятэкары. Магчыма, па законах лагічнасці ўладкавання жыцця, гэты ход дабавіць ім чытачоў. А гэта для іх сапраўды самы дарагі падарунак.
На гэтым невялічкім участку перад бібліятэкай размясціліся разнастайныя выставы: “ Бібліятэка пачынаецца з выставы”, “Літаратурная лаўка”, Са стагоддзя XX  у стагоддзе XXI”. Арганізатары прызналіся, што выставілі самыя каштоўныя свае экзэмпляры. Да прыкладу, прадставіла экспанаты, якія датуюцца пачаткам мінулага стагоддзя. А своеасаблівую піраміду ўвенчваў збор факсімільных выданняў кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Усім жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у буккросінгу, акцыі “Прачытай тое, не ведаю што” і многае іншае.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *