Шумилинский райисполком рассмотрел ход исполнения Декрета №18 и эффективность использования земельных ресурсов

Актуалии Новости Президент

Пра парадак у рабоце з сем’ямі і з зямельнымі рэсурсамі

На парадак дня пасяджэння райвыканкама, якое ў мінулую пятніцу правёў выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Алег Быкаў, былі вынесены пытанні аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне органамі кіравання і самакіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях” і аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў.
Дзесяць гадоў мінула з моманту прыняцця Дэкрэта №18. За гэты час склалася пэўная сістэма работы па выяўленні дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС) ці нават маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Распрацаваны метады работы з сем’ямі, з нядбайнымі бацькамі, з асобамі, якія абавязаны кампенсаваць дзяржаўныя затраты на ўтрыманне дзяцей.
У рабоце па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №18 задзейнічаны ўсе суб’екты прафілактыкі: пытанні разглядаюцца на пасяджэннях сельвыканкамаў, сесіях сельскіх Саветаў дэпутатаў, у рамках кантролю пастаянна праводзяцца міжведамасныя рэйды (“Сям’я без насілля”, “Дом без насілля”, “За бяспеку – разам”, “Бяспечнае цяпло”), пытанні Дэкрэта знаходзяцца ў цэнтры ўвагі органаў унутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, устаноў адукацыі, медыцыны, сацыяльных службаў, адзначала ў дакладзе па першым пытанні намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч.
Зараз у раёне 4 дзіцяці з трох сем’яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, 198 дзяцей са 104 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прывяла лічбы дакладчык. На пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ў сельсаветах і ў Шуміліне толькі сёлета разгледжаны 522 чалавекі. У такіх арганізацыях як УП ЖКГ, лясгас, Обальскі керамічны завод актыўна працуюць камісіі садзейнічання сям’і і школе. У медыцынскіх установах імкнуцца выявіць будучых маці так званай “групы рызыкі” яшчэ на стадыі цяжарнасці, праводзяць з імі прафілактычную работу. Як станоўчы прыклад прыводзіўся факт, што сёлета з уліку СНС зняты 86 дзяцей, у тым ліку вернуты ў сем’і ў сувязі з нармалізацыяй сітуацыі 55 дзяцей. Разам з тым, колькасць праблем не змяншаецца. Ёсць факты паўторнага адабрання дзяцей ужо пасля вяртання іх у сям’ю.
Адной з сур’ёзных праблем з’яўляецца вялікая колькасць абавязаных асоб і нізкі ўзровень вяртання імі грошай дзяржаве. У раёне 99 абавязаных, але працуюць з іх толькі 75, яны вярнулі грошай на 1 лістапада 40,1% з патрэбных (па вобласці 55,2%), запазычанасць складае больш за 32 тысячы рублёў.
В. а. старшыні райвыканкама Алег Быкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава склалі прынцыповую размову па рабоце ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. Былі заслуханы справаздачы начальніка РАУС Аляксандра Дзмітрэнкі, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціны Мяньковай, Дзіяны Кахтэнка, спецыяліста гэтага аддзела, які курыруе пытанне, галоўнага ўрача ЦРБ Канстанціна Баканава.
Якая сістэма кантролю за сем’ямі ў мікрараёнах школ, асабліва з улікам аптымізацыі ўстаноў адукацыі? Як уплываюць камісія па справах непаўналетніх і аддзел адукацыі на працэс вяртання грошай абавязанымі? Якая роля кожнага суб’екта прафілактыкі ў кантэксце патрабаванняў дэкрэта №18?  Якая работа праводзіцца па адпрацоўцы прагулаў абавязанымі асобамі? Чаму ў адных арганізацыях працэнт вяртання грошай (каля 100% і больш – лясгас, “Раднік”, “Вежа”, “Ульскі”, “Лаўжанскае”, “Ляжні”), а ў іншых няма і 40%? На некаторыя пытанні не было пераканаўчых адказаў. Шэраг пытанняў быў па праекце рашэння райвыканкама, яго канкрэтызацыі. Адзначалася, што менавіта на арганізацыі першаснага ўзроўню кладзецца асноўная работа па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта, а каардынацыйны савет павінен кантраляваць і накіроўваць гэтую работу. Праект рашэння будзе дапрацаваны ў вызначаныя тэрміны з улікам выказаных прапаноў і заўваг і прадстаўлены на зацвярджэнне членаў райвыканкама.
Начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Зафія Алюліна зрабіла аналіз землекарыстання ў раёне. З агульнай плошчы раёна ў 169,5 тысячы га землі сельскагаспадарчых угоддзяў 50493 га, ворыўныя землі – 31967 га. За 2014-2015 гады плошчы ворыва павялічыліся на 193 га, сельгасугоддзі – на 319 га. Плошча населеных пунктаў і садаводчых таварыстваў зменшылася на 379 га і складае 8779 га. Змяншаюцца землі, што знаходзяцца ў карыстанні грамадзян. З мэтай павышэння эфектыўнасці землекарыстання праводзіцца перадача зямель суб’ектам гаспадарання, разворванне закінутых участкаў грамадзян, тэрыторый каля ферм і жывёлагадоўчых комплексаў. Асаблівая ўвага надаецца меліяраваным землям. Праводзіцца іх рэканструкцыя і рэкультывацыя.
Дакладчык адзначыла праблемы, якія перашкаджаюць павышэнню эфектыўнасці землекарыстання. У якасці такіх праблем названа неабходнасць больш актыўнай рэканструкцыі меліяраваных зямель (маюць патрэбу ў гэтым больш за 3 тысячы га), неэфектыўнае выкарыстанне лугоў (перазалужэнне праведзена на плошчы 336 га пры плане 2420 га), парушэнне севазвароту, зніжэнне выкарыстання мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін і іншыя. За дапушчаныя парушэнні зямельнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці ў 2016 годзе прыцягнуты 86 парушальнікаў.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый раёна па выкананні патрабаванняў зямельнага заканадаўства, па ліквідацыі канкрэтных хібаў на палях гаспадарак.
Праект рашэння таксама будзе дапрацаваны з улікам выказаных прапаноў і заўваг.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №93 ад 29.11.2016 г.



2 комментария по теме “Шумилинский райисполком рассмотрел ход исполнения Декрета №18 и эффективность использования земельных ресурсов

  1. …Чаму ў адных арганізацыях працэнт вяртання грошай (каля 100% і больш – лясгас, “Раднік”, “Вежа”, “Ульскі”, “Лаўжанскае”, “Ляжні”), а ў іншых няма і 40%?…
    Странный вопрос! Если в хозяйствах не выдают заработную плату несколько месяцев, так чем людям выплачивать свои задолженности? Ищите причину не в людях.Они просто жертвы, тех, кто сейчас их же и упрекает в неуплатах задолженностей. Почему хозяйства не могут отдать людям заработанное—вот интересный вопрос, как мне кажется! Ведь молоко и мясо сдается регулярно. Всё это продается в торговых сетях. Так где деньги за продукцию, производимую сельхозпредприятиями? Наверное уходят на погашение кредитов, набранных предприятиями, опять же не всегда по своей воле. Так что люди, какими бы они не были, в основной своей массе, являются заложниками ситуации, созданий теми, кто с них сейчас требует невозможное, на данный момент.
    P.S. Так все-таки, редакция, сколько создано рабочих мест в Шумилинским районе? Так все-таки, как идет сокращение на 50% штата исполкома? Президент зря говорить не будет! Когда об этом напишите?

  2. Сокращение штата исполкома периодически производится прокуратурой по материалам КГК с последующим этапированием в СИЗО-2 г.Витебска…Накануне дня юриста поздравляю работников прокуратуры с пожеланием успешно закончить начатое…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *