Вдруг как бабахнет! Не нарушайте правила обращения с пиротехникой

Актуалии Безопасность Общество

Піратэхніка – не цацка для дзяцей

Перад Калядамі і Новым годам  у многіх гандлёвых аб’ектах прадаюцца піратэхнічныя вырабы. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць: у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 703 ад 22 чэрвеня 2014 года не дапускаецца рэалізацыя піратэхнічных вырабаў у неізаляваных гандлёвых аб’ектах, напрыклад, у кіёсках, палатках, у перасоўных сродках гандлю.
За парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі ў нашай рэспубліцы прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Так, у адпаведнасці з арт. 23.48 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, за паўторнае парушэнне – ад 10 да 20 БВ з канфіскацыяй або без канфіскацыі прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
За выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах грамадзяне рызыкуюць быць прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за дробнае хуліганства, бо гэтыя дзеянні парушаюць як грамадскі парадак, так і спакой грамадзян, за што прадугледжаны штраф ад 2 да 30 БВ або адміністрацыйны арышт.
Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі ўрону жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць па арт. 299 крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой прадугледжана адказнасць нават у выглядзе пазбаўлення волі да 7 гадоў.
Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, і яны звяртаюцца ў міліцыю. І такі выпадак зарэгістраваны ў гэтым годзе. Чацвёра непаўналетніх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, а іх бацькі – за неналежнае выкананне сваіх абавязкаў.
Трэба памятаць, што выкарыстанне піратэхнікі нярэдка прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу – непаўналетніх. Таму хочацца, каб падчас святаў бацькі строга сачылі, як і з чым бавяць час іх дзеці.
Вячаслаў ВОРАНАЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *