У Шумілінскім раёне падвялі вынікі ацяпляльнага сезона і абазначылі задачы на будучы.
Вынікі ацяпляльнага перыяду 2023/2024 года і задачы па падрыхтоўцы да работы арганізацый Шумілінскага раёна ў асенне‑зімовы перыяд 2024/2025 года разгледжаны на чарговым адкрытым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Удзел у пасяджэнні прыняў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення жыллёва‑камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў.
Як прайшла падрыхтоўка і сам ацяпляльны сезон, расказаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін. «Праведзеныя ў раёне арганізацыйна‑тэхнічныя мерапрыемствы дазволілі своечасова пачаць ацяпляльны сезон і забяспечыць устойлівае і надзейнае забеспячэнне эканомікі і насельніцтва раёна палівам і энергіяй, – агучыў дакладчык галоўны вынік сумеснай работы ўсіх службаў. – Забяспечана ўстойлівае цепла — і водазабеспячэнне жыллёвага фонду, аб’ектаў сацыяльнага і культурна‑бытавога прызначэння. Аварыйных сітуацый за ацяпляльны перыяд з 9 кастрычніка 2023 года па цяперашні час не было».
Пры падрыхтоўцы арганізацый раёна да ацяпляльнага перыяду ўвага надавалася пытанням правядзення неабходных рамонтаў асноўнага і дапаможнага цеплатэхнічнага абсталявання, замене цеплавых і водаправодных сетак, рамонту дахаў жыллёвага фонду з мэтай за‑беспячэння ўстойлівай работы аб’ектаў.
Дакладчык агучыў, што на падставе аналізу вынікаў работы за мінулы ацяпляльны перыяд на прадпрыемствах раёна распрацаваны і зацверджаны арганізацыйна‑тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні ўстойлівай работы народнай гаспадаркі раёна ў маючы адбыцца асенне‑зімовы перыяд 2024/2025 года.
Падрыхтоўка да зімы –– гэта не толькі пытанні ацяплення, нарыхтоўкі дроў ці шчапы. Гэта рамонт дахаў, заштукоўванне швоў міжпанэльных стыкаў, цеплавая мадэрнізацыя і інш.
Так, у прыватнасці, УП ЖКГ неабходна выканаць рамонт стыкаў сценавых панэляў 1,1 тыс. м п., рамонт даху 1102 м кв., перакладку цеплавых сетак з выкарыстаннем пі‑трубы ў Шуміліне (1,0 км), работы па рамонце і прамыванні цеплаабменнікаў у Шуміліне і Обалі (68 адз.), прафілактычны рамонт індывідуальных цеплавых пунктаў (164 адз.), работы па ізаляцыі трубаправодаў, сетак ацяплення і гарачага водазабеспячэння (2000 м), работы па рамонце катлоў на цеплакрыніцах, устаноўцы прыбораў уліку цяпла, гідрапнеўматычнай прамыванні сістэм ацяплення жыллёвага фонду і арганізацый, замену цеплаабменнікаў гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах у Шуміліне (4 адз.), аграгарадку Мікіціха (20 адз.), будаўніцтва падстрэшка ў аграгарадку Слабада.
Безумоўна, таксама варта стварыць запасы паліва: дроў (42000 м куб.), дранкі (43 000 м куб.). Усяго на гэтыя мэты патрабуецца 3 112, 200 тыс. рублёў. У 2024 прадугледжана рэканструкцыя кацельні ў аграгарадку Мікіціха з пераводам яе на мясцовыя віды паліва, з магчымасцю падачы гарачага водазабеспячэння насельніцтву ў міжацяпляльны перыяд.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблемныя пытанні спагнання з насельніцтва запазычанасці за камунальныя паслугі, невыканання дагаворных абавязацельстваў па пастаўках дроў Шумілінскім лясгасам.
Дзяржінспектар па энергетычным і газавым наглядзе філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці Валерый Строкін азнаёміў з новаўвядзеннямі па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона.
Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, падводзячы вынікі абмеркавання пытання, даручыўслужбам якасна падрыхтавацца да асенне‑зімовага сезона, да работ прыступаць ужо зараз.
Алена КАРПУШЭНКА.

