Спрашивали — отвечаем. Можно ли выпасать скот около железной дороги

Безопасность Вопрос-Ответ Сельское хозяйство

Ці можна каля чыгункі  пасвіць жывёлу?

Фото носит иллюстративный характер.

Вясковыя жыхары пацікавіліся ў супрацоўнікаў РАУС, як блізка  каля чыгункі можна пасвіць жывёлу.

На пытанне адказвае ўчастковы інспектар РАУС Юрый СІЛЬВЕСТРАЎ:
– Выпас жывёлы на адлегласці бліжэй за 300 метраў ад чыгункі ажыццяўляецца на прывязі або ў загонах, а на адлегласці ад 300 метраў да 2 км – пад пастаянным наглядам (за выключэннем месцаў загоннай пасьбы з дапамогай электрычнай агароджы). Не дапускаюцца выпас сельскагаспадарчай жывёлы ў паласе адводу чыгункі, яе выхад на чыгуначныя пуці, прагон праз чыгунку па-за пераездаў, а таксама ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці.

Пры парушэнні гэтых патрабаванняў гаспадару жывёлы пагражае адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 1 да 10 БВ.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *