С 18 апреля будет проводиться вакцинация диких животных от бешенства с помощью авиации

Здоровье Новости Экология

Вакцынацыя з паветра

З 18 красавіка з мэтай прафілактыкі шаленства будзе праводзіцца аральная вакцынацыя дзікіх драпежных жывёл. Для гэтага выкарыстоўваюцца антырабічныя вакцынаўтрымліваючыя прынады, якія будуць раскідвацца з дапамогай авіяцыі.

Прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру вагой да 30 грамаў. Ён выраблены з кармавых кампанентаў, ядомых для драпежных жывёл, і мае спецыфічны пах. Унутры брыкету знаходзіцца капсула з вакцынай.

Забараняецца браць прынады рукамі і даваць іх дамашняй жывёле.

У выпадку выпадковага траплення змесціва капсулы на скуру ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа неабходна прамыць гэтыя ўчасткі вадой, апрацаваць 2-працэнтным растворам пітной соды і звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.

Людзям, якія знаходзяцца ў месцах правядзення работ па раскідванні прынад, варта пазбягаць зоны палёту самалёта, каб прадухіліць магчымыя траўмы ад падаючых брыкетаў.

Ірына НІКІЦЕНКА,  галоўны ветэрынарны ўрач  Шумілінскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *