18 апреля — республиканский субботник

Главное Новости Общество

Давайце зробім гэта разам!

18 красавіка ўся краіна выйдзе на суботнік. Гэта выдатная нагода правесці дзень з карысцю і зрабіць нашы гарады і пасёлкі яшчэ ўтульней. Безумоўна, не застануцца ў баку шумілінцы. Мы будзем прыбіраць тэрыторыі населеных пунктаў, прыводзіць у парадак працоўныя месцы, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, дапамагаць сельгаспрадпрыемствам.

Кожны ўклад важны. Гэта магчымасць адчуць сябе часткай вялікай агульнай справы і пакінуць пасля сябе нешта добрае.

Сродкі, заробленыя ў гэты дзень, накіруюць на стварэнне пастаяннай экспазіцыі новага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі – будучай прасторы, дзе будзе жыць наша гісторыя.

Далучайцеся 18 красавіка. Зробім наш раён чысцей, прыгажэй і ўтульней разам!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *