Школьные оздоровительные лагеря открыли первую смену

Здоровые города и посёлки Образование Общество

Лагеры распачалі сваю работу

Фото из архива «Герой працы»

Сёння пачалася першая змена ў школьных, спартыўных лагерах і лагеры працы  і адпачынку і прадоўжыцца да 22 чэрвеня.

Лагеры дзённага знаходжання адкрыліся ў шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2, раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і Амбросавіцкай БШ. Разам яны прымуць 208 дзяцей. Метадыст РЦДіМ Святлана Раманава, якая адказвае за арганізацыю адпачынку і аздараўлення дзяцей, адзначыла, што гэта самая масавая змена.

Лагер працы і адпачынку для падлеткаў адкрыў свае дзверы ў СШ № 2 г. п. Шуміліна. Тут адпачываць і працаваць будуць 10 падлеткаў.

Для дзяцей, якія не ўяўляюць жыцця без спорту, на базе СДЮШАР арганізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер. На першай змене адпачнуць 98 дзяцей.

10 юных шумілінскіх біятланістаў будуць адпачываць і аздараўляцца ў лагеры «Алімпіец» Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па зімніх відах спорту.

А ў суботу, 6 чэрвеня, першая змена адкрыецца ў кругласутачным дзіцячым аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь» у Лескавічах. Тут будуць адпачываць 75 дзяцей.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *