Средняя школа №2 г.п. Шумилино отпраздновала 70-летие. Фоторепортаж

Главное Край шумілінскі Образование Общество

70 год ведаў, лёсаў і надзей

70 гадоў – гэта не проста круглая дата. Гэта 70 вёсен школьнага жыцця, якія змясцілі ў сябе тысячы лёсаў, дзясяткі выпускаў і неацэнную працу некалькіх пакаленняў настаўнікаў.

Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна зладзіла сапраўднае свята, сабраўшы пад адным дахам ветэранаў педагагічнай працы, выпускнікоў, ганаровых гасцей і самых юных зорак.

Выпускники прошлых лет в школьном музее.

Урачыстасці пачаліся з незвычайнага кінапаказу: арганізатары прапанавалі ўбачыць 70 гадоў за 70 секунд. Аднак націснулі на паўзу. І невыпадкова, бо за гэтым адрэзкам часу трэба было разгледзець кожны твар на старых фатаздымках, успомніць кожную гісторыю і падзякаваць кожнаму, хто будаваў школу – цэглай, сэрцам, верай і надзеяй.

Падчас урачыстасцей шмат гаварылі пра мінулае і сучаснае. За плячыма школы – 63 выпускі, 16 дырэктараў і дзясяткі настаўнікаў-ветэранаў, чыя энергія дагэтуль жыве ў сценах. Асабліва шчырымі апладысментамі віталі самых маленькіх танцораў, якія выходзілі на сцэну так, быццам нарадзіліся на ёй. Выступалі вучні як сённяшнія, так і былыя (Аліна Вяеўнік (Загвоздава), Аляксей Цімафееў).

Ларыса Жураўлёва двойчы была дырэктарам школы. Ларыса Мікалаеўна ўспомніла, як школа ганарылася пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд. Вялікая ўвага надавалася рамонту будынка, падключэнню цэнтральнага ацяплення, добраўпарадкаванню тэрыторыі. На газонах з’явіліся туі, кусцістыя ружы.

Выпускніца школы настаўнік хіміі Марыя Арлова павіншавала школу ад імя ветэранаў педагагічнай працы.

Прачулым было выступленне Аляксандры Пальвінскай, выпускніцы другога выпуску школы. Аляксандра Васільеўна ўзгадала, што вучыцца прыходзілася ў цяжкіх умовах, не хапала падручнікаў, але нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці, выраслі годнымі людзьмі.

Александра Пальвинская

Директор шумилинской ПМК-70 Алексей Кривко вручает сертификат директору школы Жанне Рогунович

Асаблівы гонар школы – выпускнікі. Напачатку слова ўзяў дырэктар Шумілінскай ПМК-70 Аляксей Крыўко, які сказаў настаўнікам вялікі дзякуй за школьныя гады. Да слоў-віншаванняў далучылася і галоўны рэдактар газеты «Герой працы» Алена Карпушэнка, якая ад імя выпускнікоў-сённяшніх кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў ад душы павіншавала родную школу з юбілеем.

Подарок от руководителей организаций района-выпускников школы

На працягу мерапрыемства на сцэне запалілі пяць свечак: свечку Мудрасці – у гонар тых, хто кіраваў школай, свечку Ведаў – тых, хто вучыў, свечку Сустрэчы – выпускнікоў, якіх выпусціла школа, свечка Творчасці– у гонар педагогаў. Пятую свечку – Падзякі – запалілі разам.

Поздравления от председателя районного Совета депутатов Руслана Матвейчука

У юбілейных урачыстасцях прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. Руслан Матвейчук зачытаў вітальны адрас ад імя раённай улады і ўручыў школе грашовы сертыфікат. Дырэктар школы Жанна Рагуновіч узнагароджана Ганаровай граматай Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ала Навуменка – Ганаровай граматай Шумілінскага райвыканкама, настаўнік геаграфіі Таццяна Дзіковіч – Падзякай старшыні Шумілінскага райвыканкама.

Награды педагогам школы вручает Ирина Шалахова

Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі атрымалі настаўнік-дэфектолаг Ірына Курчанава, настаўнік-дэфектолаг Надзея Брыцік, настаўнік рускай мовы і літаратуры Надзея Сталярэнка, настаўнік хіміі Марыя Арлова, настаўнік матэматыкі Марыя Вішнякова, настаўнік пачатковых класаў Жанна Бякешчанка.

Яркім фіналам свята стала выступленне настаўнікаў. Педагогі выйшлі на сцэну і заспявалі – шчыра, душэўна, ад усяго сэрца. Зала ім падпявала. А потым дырэктар школы Жанна Рагуновіч запаліла свечкі на святочным юбілейным торце.

Юбілей атрымаўся светлым і па-сапраўднаму сямейным.

СЛОВА – ДЫРЭКТАРУ ШКОЛЫ ЖАННЕ РАГУНОВІЧ:

– Шчыры дзякуй усім, хто дапамог зрабіць свята. Асобная падзяка за падарункі. Раённы выканаўчы камітэт выдзеліў 7000 рублёў на набыццё інтэрактыўнай сэнсарнай панэлі. Аддзел па адукацыі райвыканкама падарыў каштоўны падарунак. Раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» падарыла веласіпед Arena, а раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання «Белая Русь» – армейскі тэрмас «Каскад». Унітарнае гандлёвае прыватнае прадпрыемства «НарэкГандаль» пералічыла 1 000 рублёў. Выпускнікі школы-цяперашнія кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна і Шумілінская ПМК-70 уручылі грашовыя сертыфікаты. Гэта вельмі каштоўная дапамога для нашай школы. Дзякуем ад усяго сэрца!

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *