3:0 – на карысць Шуміліна
Каманда Шумілінскай СДЮШАР – чэмпіёны Віцебскай вобласці!
На мінулым тыдні ў Паставах прайшло першынство Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў 2011-2012 гадоў нараджэння.
Шумілінскія валейбалісты паказалі яркую і ўпэўненую гульню, не аддалі сапернікам ні адной партыі. У кожным матчы пасля фінальнага свістка лік быў аднолькавы – 3:0 на карысць Шуміліна.
Чэмпіёнамі Віцебскай вобласці сталі Арсеній Кулікаў, Андрэй Сідарэнка, Яраслаў Канстанцінаў, Марк Ягораў, Мікіта Аксёнаў, Павел Пушноў, Вадзім Казлоў, Дзмітрый Талстой, Дзмітрый Ярыга, Цімур Савва, Міхаіл Карнілаў і Дзяніс Літвін. Трэніруюць каманду Любоў Бабова і Аляксей Паршыкаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

