Дзе дапамогуць абараніць правы спажыўца?
Наша даўняя чытачка з райцэнтра звярнулася ў рэдакцыю з просьбай надрукаваць на старонках газеты кантактныя нумары раённага спецыяліста, якія адказвае за абарону правоў спажыўцоў. Маўляў, сёння варта быць узброеным і ведаць, куды можна звяртацца за дапамогай, калі набылі бракаваны тавар ці атрымалі няякасную паслугу.
У Шумілінскім раёне ўпаўнаважанай па абароне правоў спажыўцоў з’яўляецца галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Вольга Лабейка. Кантактны тэлефон 5-70-38, адрас: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, каб. 222 (2-гі паверх).

