Хозяйства Шумилинского района ведут массовую заготовку кормов

Главное Новости Сельское хозяйство

На полі – новыя  касілкі, у траншэях – першы сянаж

У раёне ідзе нарыхтоўка кармоў. На мінулым тыдні на палетках каля аграгарадка Мікіціха  працаваў корманарыхтоўчы атрад КУСГП «Ульскі». Работы вядуцца ў комплексе – на трактарах з новымі касілкамі КПР-9 працуюць Аляксандр Кляцкоў і Валерый Тупіцын, зграбае падвяленую траву ў валкі Яўген Жылінскі.

Да краю поля на новым кормаўборачным камбайне пад’язджае Генадзь Кадукоў. Побач ідзе «Кіравец», на які сельгаспрадпрыемства пабагацела ў гэтым годзе, за рулём яго – Аляксандр Бакан. Прычэп ужо поўны, таму на трактары пад’язджае Дзмітрый Цярэнцьеў – КВК прастойваць не будзе.

«На новай тэхніцы працаваць проста супер, ідзе добра!» – кажуць механізатары Генадзь Кадукоў і Аляксандр Бакан. Зялёная маса адвозіцца да фермы Паратоўка, дзе закладваецца першая сянажная траншэя.

«Сёлета нам трэба нарыхтаваць 6900 тон сенажу, – кажа дырэктар КУСГП «Ульскі» Уладзімір Касцюкоў. – План першага ўкосу –1185 гектараў. Падвяленую масу закладваем у траншэі, за захаваннем тэхналагічных патрабаванняў строга сочаць спецыялісты, яны кантралююць і вільготасць. Ад гэтых параметраў напрамую залежыць эканоміка жывёлагадоўлі. Якасны сянаж – гэта добрыя надоі і прывагі. Каб корм захаваў карысныя рэчывы, запоўніць і герметычна закрыць траншэю трэба за тры дні. У першай траншэі каля фермы Паратоўка будзе 650 тон. Наступную кладзём у Залужжы. За час корманарыхтоўкі мяркуем назапасіць 37 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы».

У ТЭМУ. Па інфармацыі райсельгасхарчу на раніцу 1 чэрвеня ў раёне скошаны 771 гектар травы, прычым 405 га з іх – у КУСГП «Ульскі» (заклалі 1220 тон сенажу), 178 га скасілі ў СУП «Лаўжанскае». Прыступілі да касавіцы ў ААТ «Прыазёрны мір», «Ляжні», «АграБаравінка».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *