Как прошёл День пограничника в Шумилино

Общество

Заўжды на баявым пасту

Дзень пагранічніка адзначылі 28 мая шумілінцы-ветэраны  пагранічнай службы.

У аграгарадку Светласельскі, на традыцыйным месцы збору каля памятнага знака землякам- удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны-пагранічнікі сардэчна віталі адзін аднаго. На сустрэчу сабраліся пагранічнікі розных пакаленняў: і тыя, хто служыў у 1960-х гадах, і тыя, хто зусім нядаўна вярнуўся з тэрміновай вайсковай службы на дзяржаўнай граніцы. Пагранічнікі згадвалі гады вайсковай службы, параўноўвалі ўмовы службы ў савецкія часы і цяпер.

На пляцоўцы каля памятнага знака землякам урачыста ўзнімаецца сцяг грамадскага аб’яднання “Пагранічнікі Шуміліна”. Нашчадкі герояў Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі памяць савецкіх воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

Старшыня раённага грамадскага аб’яднання Аляксей Цімафееў павіншаваў са святам калег і ўручыў актывістам арганізацыі граматы, падзякі, ганаровыя знакі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы”. Ён таксама расказаў пра ход работ па ўстаноўцы памятнага знака пагранічнікам Шуміліншчыны.

Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі раённых арганізацый воінскіх ветэранскіх аб’яднанняў “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” (Васіль Карпушэнка), “Саюза ваенных маракоў” (Віктар Прыходзька), “Дэсантнага Шумілінскага Братэрства» (Аляксандр Коржаль).

“Пагранічнікі – гэта вайскоўцы, якія і ў мірны час выконваюць баявую задачу – ахоўваюць межы нашай краіны з баявой зброяй у руках. Яны абараняюць мір і спакой дзяржавы і яе грамадзян. Дзякуй вам за гэта, – падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” Валерый Жандараў. – Ваша арганізацыя адна з самых перспектыўных. Яна расце і развіваецца, бо кожны прызыў з Шуміліна на тэрміновую вайсковую службу ў пагранічнікі ідуць некалькі хлопцаў, а вяртаючыся дамоў, яны папаўняюць рады вашай арганізацыі”.

З віншаваннямі і блаславеннем да пагранічнікаў звярнуўся шумілінскі благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі. Ён перадаў Аляксею Цімафееву ікону анёла-ахоўніка.

Вітальны адрас ветэранам-пагранічнікам уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва.

Аляксей Цімафееў нагадаў, што сёлета – у Год беларускай жанчыны – нельга не падзякаваць жанчынам, якія знаходзяцца побач. Жанчынам, якія прыйшлі на свята мужоў-пагранічнікаў, былі ўручаны сувеніры.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *