Спадчына Чарнобыля і шлях развіцця
Учора ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч правёў сустрэчу з калектывам ААТ «Ляжні» і расказаў работнікам, як аварыя на ЧАЭС паўплывала на Беларусь і якія меры былі прыняты для аднаўлення пацярпелых тэрыторый.
«У краіне рэалізавана шэсць дзяржаўных праграм, накіраваных на пераадоленне наступстваў катастрофы, развіццё інфраструктуры, паляпшэнне якасці жыцця і стварэнне бяспечных умоў для насельніцтва, – адзначыў Мікалай Аляксеевіч. – Асаблівая ўвага надаецца ахове здароўя людзей, якія пражываюць у пацярпелых раёнах».
Мікалай Будневіч расказаў таксама пра прафілактыку суіцыдальных паводзін, экстрэмізму і дэструктыўных праяў.
Вясковыя працаўнікі мелі магчымасць задаць кіраўніку раёна пытанні асабістага характару.
Начальнік РАНС Дзмітрый Гушчын нагадаў прысутным пра важнасць захавання пажарнай бяспекі.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні раённага Савета дэпутатаў Руслана Матвейчука правяла сустрэчу і абмеркавала чарнобыльскую тэму ў калектыве Шумілінскага дзіцячага сада № 3.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

