Урок, які зрабіў нас мацнейшымі
З рабочым візітам наш раён учора наведала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая.
У рамках адзінага дня інфармавання Марына Уладзіміраўна правяла сустрэчу з калектывам ТАА «ВЕЖА». Галоўнай для абмеркавання стала тэма «Чарнобыль – шлях ад болю да адраджэння».
«Чарнобыль – не проста трагедыя, а выпрабаванне, праз якое Беларусь прайшла з велізарнай сілай і стойкасцю, – адзначыла Марына Уладзіміраўна. – За гэтыя гады адноўлены пацярпелыя тэрыторыі, рэалізавана шэсць маштабных дзяржпраграм, пабудаваны новыя дамы, абноўлена інфраструктура, створана сістэма абароны насельніцтва. Краіна не проста ліквідавала наступствы, а навучылася жыць і развівацца далей».
Чарнобыль стаў урокам для ўсёй сусветнай атамнай энергетыкі. Менавіта таму сучасныя станцыі аснашчаны шматузроўневай абаронай, у тым ліку і наша Беларуская АЭС, пад крэсліла спікер. Падчас сустрэчы прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні, пасля чаго для госці была праведзена экскурсія па вытворчасці.
У гэты ж дзень Марына Навіцкая сустрэлася з кіраўніцтвам раёна, правяла ў будынку райвыканкама выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Алена КАРПУШЭНКА.

