В Шумилино с 18 января городской автобус будет курсировать и по субботам

Новости Общество

Гарадскі аўтобус – па суботах
Па шматлікіх просьбах жыхароў райцэнтра гарадскі аўтобус з 18 студзеня будзе курсіраваць па Шуміліне і па суботах.


«Суботні расклад гарадскога аўтобуса крыху адрозніваецца ад будніх дзён, – расказаў начальнік аўтастанцыі Шуміліна аўтапарка №2 г. Полацка Вячаслаў Багданаў. – Адпраўленне ад чыгуначнага вакзала ў 9.45, 13.05, 15.45. Паколькі некаторыя жыхары райцэнтра плануюць ездзіць на аўтобусе з лазні, таксама перагледжаны час адпраўлення. Ад прыпынку «Лазня» (аг. Светласельскі) аўтобус будзе адыходзіць у 10.10, 13.30 і 16.10».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *