Как прошёл субботник в Шумилинском районе

2023 – Год мира и созидания Новости

Вялікая ўборка малой радзімы

 «Суботнік – адно з мерапрыемстваў, якое варта было ўзяць з савецкай гісторыі. Гэта традыцыі, а менавіта традыцыямі жыве наш народ».
Аляксандр Лукашэнка.

Амаль 4 тысячы жыхароў Шумілінскага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які быў прысвечаны Году міру і стварэння і прайшоў 22 красавіка.

З самай раніцы ва ўсіх кутках Шуміліншчыны кіпела работа. Добрае надвор’е спрыяла і добраму настрою, і шчырым карысным справам. Жыхары раёна наводзілі парадак уздоўж дарог і на дарогах, на вуліцах і дварах, высаджвалі дрэвы і добраўпарадкоўвалі паркі і скверы, працавалі на памятных месцах і месцах пахаванняў, дапамагалі сельгаспрадпрыемствам на ўборцы камення. Тысячы людзей – прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, мясцовыя жыхары – былі аб’яднаныя адной мэтай: зрабіць сваю малую радзіму яшчэ больш чыстай, камфортнай і прыгожай.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які працаваў на добраўпарадкаванні будучай алеі ваенных лётчыкаў у райцэнтры, правядзенне суботніка – даўняя добрая традыцыя, дзякуючы якой мы маем магчымасць не толькі прывесці ў парадак нашу малую радзіму, але аб’яднацца дзеля агульнай справы – каб жыць у чысціні, каб захаваць прыгажосць роднай зямлі і добрыя беражлівыя адносіны да яе.

Алена КАРПУШЭНКА.

ФАКТ
У Год міру і стварэння на рэспубліканскім суботніку сабралі ў краіне больш за 12 мільёнаў рублёў, з іх уклад шумілінцаў склаў 15 тысяч 200 рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *