60 маладых спецыялістаў прыйшлі сёлета працаваць у арганізацыі і на прадпрыемствы Шумілінскага раёна

Молодёжь Общество

60 маладых спецыялістаў прыйшлі сёлета працаваць у арганізацыі і на прадпрыемствы Шумілінскага раёна.

16 з іх закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, 33 – сярэднія спецыяльныя, 11 – прафесійна-тэхнічныя. Самае шматлікае папаўненне прыйшло ў сельскую гаспадарку – 17 чалавек, у адукацыю – 12, па 9 спецыялістаў папоўнілі сферы будаўніцтва і аховы здароўя, 3 – РЦГЭ, 2 – райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

Калектыў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сёлета папоўнілі тры маладыя спецыялісты – Ганна ЦУПКО, Софія КАРЭЛІНА і Крысціна ПІМЕНАВА. Крысціна працуе на пасадзе памочніка ўрача—підэміёлага, Софія і Ганна – памочнікі ўрача-гігіеніста.

Дзяўчаты закончылі Віцебскі медыцынскі каледж і па размеркаванні трапілі ў Шуміліна. Софія родам з Бешанковіцкага раёна, Крысціна і Ганна – з Віцебскага. Вучыліся дзяўчаты ў адной групе, зараз разам працуюць. Софія і Ганна атрымалі пакой у адным з інтэрнатаў райцэнтра і паціху прызвычайваюцца да шумілінскага жыцця, а Крысціна на работу ездзіць з Віцебска.

Першыя тыдні работы для дзяўчат праляцелі незаўважна. Ім падабаецца іх першы працоўны калектыў, дзе кожны імкнецца дапамагчы маладым спецыялістам.

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *