Второе место в области заняли волейболистки из Шумилино

Молодёжь Спорт, туризм

Сярэбраны поспех
У Віцебску прайшлі “Алімпійскія дні моладзі” па пляжным валейболе сярод дзяўчат. За перамогу змагаліся дзесяць пар, у тым ліку, і лідары абласнога валейболу – наваполацкія спартсменкі.
Гонар нашага раёна абаранялі дзве пары – Кацярына Абраменка–Алена Жыжова і Валерыя Акуневіч–Таццяна Літоўка (трэніруе дзяўчат Людміла Харкавец).
Спаборніцтвы праходзілі па групавой сістэме. Пераможцы груп выходзілі ў фінал, у якім аспрэчвалі выніковую перамогу.
Лепшы вынік паказала пара Акуневіч–Літоўка. Дзяўчаты упэўнена сыгралі, паказалі цудоўнае ўзаемаразуменне на пляцоўцы. У іх атрымлівалася моцная атакуючая гульня. Гэта прынесла свой плён: у сваёй групе Валерыя і Таццяна без варыянтаў абыгралі ўсіх канкурэнтаў і выйшлі ў фінал.
У фінальнай сустрэчы нашым зямлячкам супрацьстаялі наваполацкія валейбалісткі. Акуневіч–Літоўка змаглі навязаць гульню лідарам, на жаль, у нашых дзяўчат проста не хапіла гульнявога вопыту, часам гульня нагадвала сапраўдныя арэлі… Ва ўпартай барацьбе з камандай  Наваполацка яны сталі сярэбранымі прызёрамі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 22.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *