Шумилинцы вернулись домой с военных сборов

Новости

Вярнуліся дадому!

18 красавіка на радзіму вярнуліся 12 шумілінцаў, якія 35 дзён знаходзіліся на ваенных зборах у Заслонаве.

Павіншаваў салдат начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва ўручыла землякам Падзячныя лісты старшыні райвыканкама Сяргея Галынчыка і старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча за ўдзел у мерапрыемствах па праверцы ўзроўню баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

МУЖЧЫНЫ ПАДЗЯЛІЛІСЯ ЎРАЖАННЯМІ АД ВАЕННЫХ ЗБОРАЎ

Яўген Бяляцкі:

–  На зборах быў стралком-радыстам. Служба праходзіла нармальна, набыў новых сяброў. Заўтра сяду за руль МТЗ – працую механізатарам СУП «Лаўжанскае».

Марат Арцёменка:

–  Сярод шумілінцаў я быў самы малады, мне 21 год. Летась у канцы кастрычніка вярнуўся з тэрміновай ваеннай службы. Таму на зборах было лёгка – не забыўся пра салдацкую службу. На зборах быў старшым электрыкам – мая прафесія запатрабавана там, дзе многа тэхнікі.

Аляксандр Філіпенка:

–  Зборы прайшлі ў рытме салдацкай службы. Я быў прызначаны старшым механікам рамонтна-эвакуацыйнай роты, адказваў за спраўнасць тэхнікі. Цяпер вяртаюся да сваёй прывычнай работы – на Обальскі керамічны завод, дзе працую на «Амкадоры».

Яўген Гоманаў:

–  Мяне чакаюць у забойным цэху «Вітконпрадукта», дзе працую кладаўшчыком. На зборах быў слесарам-зваршчыкам, рамантаваў бронетанкавую тэхніку. Служба была па сілах.

Аляксандр Плакуноў:

–  Як і на тэрміновай ваеннай службе, быў вадзіцелем «Урала»: падвозіў генератары і паліва для ваенных машын. Зараз еду да бацькоў у Мікіціху – яны з нецярпеннем чакаюць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *