Депутат Палаты представителей Александр Стома принял участие в мероприятиях к Дню Победы

80 лет освобождения Беларуси Новости

МЫ ПОМНІМ. МЫ ГАНАРЫМСЯ

«Памяць мацней за час» – мітынг, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў 2 мая ў вёсцы Лескавічы на воінскіх могілках, дзе пахаваны 54 савецкія воіны, якія вызвалялі Шумілінскі раён.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі на могілікі.

На воінскіх могілках была ўстаноўлена інфармацый-ная таблічка з QR-кодам.

З кожным годам усё далей ад нас гераічныя і трагічныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Але вечна будуць жывымі героі ў памяці людзей. Час над гэтай памяццю не мае ўлады. І гэта робіць людзей асабліва моцнымі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *