Около деревни Хароково столкнулись электросамокат и автомобиль

Происшествия

Не размінуліся. 24 жніўня ля вёскі Харакова Каўлякоўскага сельсавета адбылося ДТЗ.

17-гадовая жыхарка Бешанковічаў, якая ехала на двухколавым электратранспартным сродку, сутыкнула-ся з аўтамабілем «Шкода» з прычэпам, што рухаўся ў сустрэчным накірунку. За рулём аўтамабіля быў жыхар Бешанковіцкага раёна 1977 г. н. У выніку ДТЗ дзяўчына з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу. Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца, праводзіцца праверка.

Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць уладальнікам двухколавых транспартных сродкаў быць уважлівымі на дарогах і захоўвацьправілы дарожнага руху:

Не рабіце без патрэбы рэзкіх манеўраў, пазбягайце крутых паваротаў, частых перастраенняў.
Перш чым здзейсніць манеўр, упэўніцеся ў яго бяспецы для сябе і акружаючых.
Скідвайце хуткасць перад паваротамі.
Пазначце электратранспартны сродак хадавымі агнямі нават у светлы час сутак.
Памятайце, што пры перамяшчэнні па тратуары перавага аддаецца пешаходу.
Зніжайце хуткасць у месцах збору людзей, пры неабходнасці спыняйцеся.
У час паездкі забараняецца размаўляць па мабільным тэлефоне.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *