Вакцына «Канвасэл» – для прафілактыкі каранавірусу
Як паведаміла галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна Крысціна Афанасьева, у раён паступіла вакцына «Канвасэл» – вакцына субадзінкавая рэкамбінантная – для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2. Вытворца: Расійская Федэрацыя.
«Вакцына з’яўляецца эфектыўнай у дачыненні да ўсіх цыркулюючых вірусаў SARS-CoV-2, і можна чакаць практычна аднолькавы імунны адказ пры сустрэчы прышчэпленага вакцынай «Канвасэл» з рознымі штамамі віруса SARSCoV-2, – падкрэсліла Крысціна Мікалаеўна. – Працягласць поствакцынальнага імунітэту складае да 12 месяцаў. Вакцына прызначана для асоб 18 год і старэй».
Цяпер Беларусь знаходзіцца ў спрыяльным эпідэміялагічным перыядзе. Рост захворвання на ВРІ чакаецца ў канцы студзеня-пачатку лютага.
Прышчапіцца можна ў прышчэпачным кабінеце цэнтральнай паліклінікі і ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя раёна.
Алена КАРПУШЭНКА.

