Будущих педагогов готовят в Шумилиснкой СШ №1 в педагогических классах

Образование

Рыхтуем будучых педагогаў

Перад многімі старшакласнікамі востра стаіць пытанне аб выбары будучай прафесіі. Ужо не першы год у сярэдняй школе № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна III ступені агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе група педагагічнай накіраванасці.

Нашай задачай з’яўляецца развіць у вучняў уменне працаваць з інфармацыяй, крэатыўна думаць, знаходзіць нестандартныя рашэнні ў розных сітуацыях, умець планаваць сваю прафесійную дзейнасць. І да гэтага падключаюцца ўсе педагогі школы.

Асаблівая ўвага на факультатыве «Уводзіны ў педагагічную прафесію» надаецца прафесійным педагагічным пробам. Вучні 10 і 11 класаў прыцягваюцца да работы ў школьных лагерах, праводзяць дні адчыненых дзвярэй і экскурсіі для выхаванцаў дзіцячых садкоў, удзельнічаюць у розных акцыях з дзецьмі і, канешне, праводзяць урокі.

У студзені і лютым вучні 10 класаў пад кіраўніцтвам педагогаў пачатковых класаў упершыню давалі свае першыя ўрокі. Старшакласнікі самастойна выбралі вучэбныя прадметы, складалі канспекты заняткаў, рыхтавалі прэзентацыі, дыдактычны матэрыял. Вядома, вельмі хваляваліся, але ў іх усё атрымалася на высокім узроўні. Вучні пачатковых класаў уважліва слухалі, выконвалі заданні і практыкаванні, якія прапаноўвалі нашы будучыя педагогі.

Затым прайшоў аналіз і самааналіз заняткаў, дзе дзесяцікласнікі змаглі ацаніць станоўчыя моманты і пытанні для дапрацоўкі.  Такая форма работы дазваляе дзецям адчуць паўнату і значнасць педагагічнай прафесіі. Цяпер мы ведаем дакладна, што будучыня ў надзейных руках нашых вучняў.

Вольга ДАЛЕЦКАЯ, дырэктар сярэдняй школы № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *