Зимняя спартакиада сельских жителей

Здоровье Молодёжь Общество Спорт, туризм

“ЕХАЛІ ТОЛЬКІ ЗА ПЕРАМОГАЙ”
У суботу ў Шуміліне прайшла традыцыйная зімовая спартакіяда сярод сельскіх жыхароў. За перамогу змагаліся каманды “ Райаграсэрвісу”, “АграБаравінкі”, “Лаўжанскага”, “Ляжнёў”, “Радніка” і “Прыдзвінскага”. На ўрачыстым адкрыцці фэсту начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуеў пажадаў удзельнікам відовішчнай барацьбы і яркіх спартыўных перамог.
Напачатку спартсменаў чакала лыжная эстафета.  Ад старту ў спартакіядзе залежыць многае. Гэта добра разумелі і каманды, таму і настройваліся вельмі сур’ёзна. Зразумела, што на першы план выйшла фізічная падрыхтоўка лыжнікаў, але ж і тактыку нельга было спісваць.  Выйграла лыжную эстафету каманда  “Лаўжанскага”, за якую выступалі Павел Курносаў, Аляксандр Барысевіч, Таццяна Лапавухава і Любоў Бухштынава, другое месца ў каманды  “Райаграсэрвісу”, трэцяе — у “Радніка”.
Імклівую і якасную гульню паказалі аматары малой ракеткі, якія выступалі за “Лаўжанскае”: Пётр Ганушчанка і Марына Шніпава выйгралі ўсе сустрэчы і “ўзялі” першае месца як у камандным, так і ў асабістых заліках. Дапоўнілі прызавую тройку тэнісісты з “Райаграсэрвісу” і Прыдзвінскага”.
Цікавым і напружаным выдаўся турнір па стрытболе. Фактычна на пляцоўцы былі тры роўныя па сілах каманды – “Райаграсэрвіс”, “АграБаравінка” і “Лаўжанскае”. Гульні паміж імі праходзілі ачко ў ачко, часам вынік вырашаўся на апошніх секундах гульні. Спартыўная фартуна ў гэты дзень яўна была на баку лаўжанскіх спартсменаў (Дзмітрый Стральцоў, Віктар Кірыдон, Станіслаў Лісейцаў і Дзмітрый Паўлючэнка), якія і вырвалі агульную перамогу. А каманды “Райаграсэрвісу” і “АграБаравінкі” занялі другое і трэцяе месцы.
Парадавалі выступленнямі і гіравікі. Станіслаў Лісейцаў і Аляксандр Шарабокаў з “Лаўжанскага” прынеслі сваёй камандзе чарговае першае месца. Другімі зноў жа сталі хлопцы з “Райаграсэрвісу”, трэцімі — з “Радніка”. У асабістых заліках  у сваіх вагавых катэгорыях першынствавалі Сяргей Гоманаў (“Райаграсэрвіс”) і Станіслаў Лісейцаў (“Лаўжанскае”).
Завяршалі спартакіяду спаборніцтвы па перацягванні каната. Для пераможцаў апошніх спартакіяд, каманды “Райаграсэрвісу”, справай гонару стала выйграць хаця бы адно першае месца. І трэба адзначыць, што з гэтай задачай справіліся цудоўна: канатчыкі “Райаграсэрвісу” былі на галаву мацней за сваіх канкурэнтаў.
Агульная прызавая тройка зімовай раённай спартакіяды: першае месца  –ААТ “Лаўжанскае”, другое – УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, трэцяе – сялянска-фермерская гаспадарка “Раднік”.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Лаўжанскае” Аляксандр Барысевіч, каменціруючы перамогу, адзначыў:  “Мы сабралі ў каманду усіх мацнейшых спартсменаў, што жывуць у нас. Не хацелі быць пастаянна другімі і на гэты раз ехалі толькі за перамогай. Любы іншы вынік быў бы для нас толькі паражэннем”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *