Водитель автолавки из Шумилино

Общество Сельское хозяйство

ВЯСКОЎЦЫ ЯГО ЧАКАЮЦЬ
Толькі той, хто жыве ў аддаленай вёсцы, можа па-сапраўднаму зразумець усе даброты аўтамагазіна. І гэта пацвярджаюць падзякі жыхароў вёсак. Нядаўна ў рэдакцыю звярнулася даўняя чытачка раённай газеты, яна ж старэйшына в. Залужжа, Л. М. Жандарава. Прасіла ад імя жыхароў усёй вёскі падзякаваць вадзіцелю аўталаўкі С. У. Камарову за добрую работу.
“Наша вёска даволі доўгая,  а хадзіць некаторым пенсіянерам цяжка, – кажа Лідзія Мікалаеўна. – Дык Сяргей Камароў і ў сярэдзіне вёскі прыпынак зробіць, і ў канцы, абы нам было зручна. І прывязе па заказу ўсяго, чаго толькі душа пажадае”. На думку в. а. старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Доктаравай, Сяргей Камароў – адзін з лепшых вадзіцеляў, ён заслугоўвае ўхвальнага слова.
Сустрэліся з Сяргеем Уладзіміравічам на базе райспажыўтаварыства, дзе вадзіцель аўталаўкі загружаў тавары. “У Станіславове заказалі тры мяшкі камбікорму для курэй, – кажа ён.– Яшчэ у маім сшытку заказаў запісана прывезці шкарпэткі, адэкалон і дэзадарант. Ну, а прадукты заўсёды ў шырокім асартыменце, прыкладна ўжо ведаю, колькі на маршрут патрэбна браць макароны, хлеба, мукі. Прадуктаў для вяскоўцаў заўсёды хапае”.
Самы далёкі пункт у маршруце С. У. Камарова – вёска Крупеніна, якая знаходзіцца на мяжы Полацкага раёна. І туды, і ва ўсе іншыя вёскі вадзіцель аўталаўкі прыязджае без спазненняў. Людзі яго чакаюць. У Задорах, напрыклад, у час галалёду вяскоўцы збіраюцца ў пачатку вёскі. Непакояцца, што раптам машына не падымецца пад гару ці, не дай бог, будзе буксаваць і не паспее давезці хлеб у іншыя вёскі.
Дарэчы,  Сяргей Уладзіміравіч працуе ў райспажыўтаварыстве больш за дзесяць гадоў. Спачатку развозіў тавары па магазінах, а на аўталаўцы працуе другі год. Прычым, машына ў яго далёка не новая, ёй 23 гады. Калегі жартуюць, што “ГАЗ-53 спісаны ўжо тры разы”. С. У. Камароў “перабраў усю машыну нанова”, ды так, што працуе без збояў. “Залатыя рукі ў нашага Уладзіміравіча”, – кажуць маладыя вадзіцелі, яны лічаць С. У. Камарова чалавекам справы. Прычым, не толькі ў рабоце, а і па жыцці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.    



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *