Шумилинская ГАИ провела профилактические рейды в сельскохозяйственных предприятиях района

Безопасность Сельское хозяйство

«Дыхніце-ка, паважаны …»
Кожны год у вобласці рэгіструюцца ДТЗ з удзелам транспарту сельгаспрадпрыемстваў. Таму па рэкамендацыі УУС аблвыканкама ва ўсіх раёнах вобласці былі праведзены прафілактычныя рэйды, накіраваныя на прафілактыку ДТЗ.
У адным з такіх рэйдаў пабывала і карэспандэнт раённай газеты.  Разам з начальнікам ДАІ  РАУС  М. У. Гаралевічам і старшым дзяржаўтаінспектарам В. М. Бурлаковым мы наведалі майстэрні і некаторыя фермы чатырох гаспадарак раёна: КУСГП “Мішневічы” і “Сіроцінскі”, УП  “Шумілінскі райаграсэрвіс”, СФГ “Раднік”. Праверылі больш за дваццаць адзінак сельгастэхнікі.
У аграгарадку Слабада супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі пяць механізатараў. Праверылі дакументы на трактары, вадзіцельскія пасведчанні, дакументы дзяржтэхагляду, спраўнасць светлавых прыбораў. Усё было ў парадку. Да  трактароў на ферме Сіроціна і ў мясцовай майстэрні таксама прэтэнзій не было.
А вось ў аграгарадку Мішневічы прыпынілі механізатара, які ехаў за рулём  МТЗ без вадзіцельскіх правоў. “Ды ў мяне, наогул, няма, – шчыра прызнаўся механізатар. – Пазбавілі яшчэ ў мінулым годзе. За тое, што ехаў нецвярозы”. На механізатара быў складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да пяці базавых велічынь.  Начальнік ДАІ патлумачыў, што да адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба гаспадаркі, адказная за выпуск вадзіцеля на лінію (штраф да васьмі базавых велічынь).
На тэрыторыі “Шумілінскага райаграсэрвісу” супрацоўнікі ДАІ праверылі восем адзінак сельгастэхнікі. Прэтэнзіі былі толькі да вадзіцеля аўтамабіля ГАЗ, які пры сабе не меў рэгістрацыйных дакументаў. За гэта яму пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь.
Падобныя парушэнні былі выяўлены і на тэрыторыі СФГ “Раднік”. У прыватнасці, мясцовы механізатар не меў рэгістрацыйных дакументаў на прычэп трактара.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *