На рабочем совещании в райисполкоме: вопросы АПК, строительства и другие

Актуалии Президент

Пажарныя выратавалі двух чалавек
Пытанні развіцця жывёлагадоўчай галіны раёна, падрыхтоўкі да пасяўной, павелічэння ў агульным балансе долі мясцовых відаў паліва, ходу будаўнічых работ і іншыя вынес на парадак дня штотыднёвай нарады старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч даў нездавальняючую адзнаку рабоце спецыялістаў АПК і найперш ветстанцыі і райплемстанцыі па аднаўленні малочнага статку, па здачы малака гатункам экстра класу. На выпраўленне сітуацыі дадзена два тыдні.
Што датычыцца падрыхтоўкі да пасяўной, кіраўнік раёна даў даручэнне правесці на гэтым тыдні агляд тэхнікі з выездам у кожную гаспадарку.
Не задавальняюць старшыню райвыканкама і тэмпы работ ПМК-70 на ўзятых аб’ектах. Кадраў у раёне хапае, заўважыў У. П. Куранны, ён распарадзіўся арганізаваць штодзённы падвоз рабочых з Обалі.
На нарадзе быў разгледжаны таксама ход выканання планавых абавязацельстваў прамысловымі прадпрыемствамі раёна, абмеркаваны пытанні добра-ўпарадкавання, забеспячэння лячэбных устаноў медыкаментамі, іншыя пытанні.
Па аператыўнай абстаноўцы далажылі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў В. В. Мядзвецкі і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў. Было даложана, што за мінулы тыдзень у раёне зарэгістравана пяць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (усе яны раскрыты), адбылося два ўзгаранні, пажарныя выцягнулі з задымленых памяшканняў двух чалавек.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *