СЭЗ «Віцебск» запусціць вытворчасць спецэлектратэхнікі з кітайскай кампаніяй

В области

СЭЗ «Віцебск» плануе выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з інвестарамі з Кітая, стварыўшы вытворчасць электратэхнікі спецыяльнага прызначэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў СЭЗ «Віцебск».

Адзін з перспектыўных інвестыцыйных праектаў у актывізацыі супрацоўніцтва з Кітаем — стварэнне вытворчасці электрычнай спецыяльнай будаўнічай тэхнікі і тэхнікі для камунальнай гаспадаркі. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута на Міжнародным форуме па інавацыйным і прамысловым супрацоўніцтве паміж Кітаем, Расіяй і Беларуссю ў рамках 35-га Харбінскага міжнароднага гандлёва-эканамічнага кірмашу. «Па выніках перагавораў паміж адміністрацыяй СЭЗ «Віцебск» і ТАА «Суйфэньхэская міжнародная гандлёвая кампанія «Ваньцай» падпісана пагадненне аб намерах рэалізаваць у якасці рэзідэнта СЭЗ «Віцебск» інвестыцыйны праект па вытворчасці электратэхнікі спецыяльнага прызначэння. На дадзеным этапе кітайскім інвестарам выбрана пляцоўка, заключаецца дагавор на праектаванне аб’екта», — расказаў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» Міхаіл Скурат.

Таксама наладжана супрацоўніцтва з кітайскай правінцыяй Шаньдун. У маі бягучага года паміж Дэпартаментам камерцыі правінцыі Шаньдун і адміністрацыяй СЭЗ «Віцебск» падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве. «У рамках гэтага дакумента кіраўніцтва Дэпартамента камерцыі правінцыі Шаньдун выказала гатоўнасць аказваць усебаковую дапамогу і падтрымку ва ўстанаўленні бізнес-кантактаў з прадстаўнікамі дзелавых колаў правінцыі, разглядаць магчымасць фінансавання існуючых інвестыцыйных праектаў», — удакладніў Міхаіл Скурат.

Ён адзначыў, што ў правінцыі Шаньдун адкрыта інфармацыйнае прадстаўніцтва свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск», што дасць магчымасць кітайскаму боку прадстаўляць інтарэсы нашых рэзідэнтаў непасрэдна ў КНР.

Міхаіл Скурат таксама паведаміў, што атрымана афіцыйнае запрашэнне Дэпартамента камерцыі правінцыі Шаньдун прыняць удзел у эканамічнай і гандлёвай канферэнцыі «Адзін пояс, адзін шлях», якая пройдзе ў Пекіне 22 і 23 чэрвеня. «Сфарміравана дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» і арганізацый-рэзідэнтаў. Падрыхтаваны і перададзены кітайскаму боку прапановы прадпрыемстваў для правядзення перагавораў з прадстаўнікамі бізнесу КНР», — дадаў ён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *