Алкоголь и подросток. А штраф заплатят родители

Закон Молодёжь Общество

Алкаголь і падлетак
Асаблівую трывогу выклікаюць факты ўжывання спіртных напояў непаўналетнімі. На жаль, такія факты нярэдкія.
Вучань Запольскай школы Віцебскага раёна ў стане алкагольнага ап’янення пераходзіў чыгунку ва неўстаноуленым месцы.
Днём побач з вакзалам станцыі Віцебск на Прывакзальнай плошчы за ўжыванне піва быў затрыманы непаўналетні Л., студэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.
Вучаніца 11 класа СШ №34 г. Віцебска была затрымана на першым паверсе чыгуначнага вакзала за ўжыванне піва.
Па ўсіх гэтых выпадках былі складзены адміністрацыйныя пратаколы, а матэрыялы па дадзеных правапарушэннях накіраваны на разгляд камісій па справах непаўналетніх.
За мінулы год Полацкім і Віцебскім аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце за ўжыванне спіртных напояў на транспартных аб’ектах  затрыманы 44 падлеткі (у 2011 годзе – 53).
Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях бацькі ці асобы, якія замяняюць бацькоў, за адміністрацыйныя правапарушэнні сваіх непаўналетніх дзяцей могуць атрымаць штраф да дзесяці базавых велічынь, а за паўторныя правапарушэнні – да дваццаці базавых велічынь.
За мінулы год Полацкім і Віцебскім аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце складзены пратаколы ў адносінах да 18 бацькоў (у 2011 годзе – да 30).
Работнікам гандлю трэба памятаць, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях “парушэнне правілаў гандлю, якое выявілася ў продажы алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва непаўналетнім вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь”.
Супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце нядаўна быў выяўлены факт продажу буфетчыцай С. бутэлькі піва ёмістасцю 1,5 літра непаўналетняй. Буфетчыца факт продажу спіртнога непаўналетняй прызнала поўнасцю. За гэтае парушэнне пастановай адміністрацыйнай камісіі пры адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска прадавец С. прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.
За мінулы год Полацкім і Віцебскім аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце прыцягнуты да адказнасці дзевяць работнікаў гандлю за рэалізацыю спіртнога непаўналетнім (у 2011 годзе – 12).
Віцебскай транспартнай пракуратурай, Полацкім і Віцебскім аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце, а таксама ГА БРСМ, УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» сумесна з установамі адукацыі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і грамадскасцю праводзіцца прафілактычная работа па папярэджанні ўжывання спіртнога непаўналетнімі, недапушчэнню здзяйснення імі правапарушэнняў і злачынстваў, папярэджанні траўматызму.
А. СУХАРУКАЎ, памочнік Віцебскага транспартнага пракурора.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2013 г.



1 комментарий по теме “Алкоголь и подросток. А штраф заплатят родители

  1. лучше бы за продавцами контроль установить. в магазинах сельских продают пиво и водку не только подросткам, а и детям. им лишь бы выручка была.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *