Восемь школ и детских садов затронет оптимизация школьной сети в Шумилинском районе

Новости Образование

Аптымізацыя закране восем школ і садоў
Пытанне аптымізацыі малакамплектных устаноў адукацыі сёлета актуальнае, як ніколі. Калі раней штогод рэарганізацыя закранала адну-дзве адукацыйныя ўстановы, то сёлета восем устаноў адукацыі зменяць свой статус у бок паніжэння.
З сярэдніх стануць базавымі Навікоўская школа, Лаўжанская школа-сад, Мішкаўская школа, якая будзе яб’яднаная з дзіцячым садам.
З базавых у пачатковыя пераўтворацца Суравенская школа і Сіроцінская школа-сад. Пачатковыя школы-сады ў Ляжнях, Крывым Сяле і Полькавічах стануць дзіцячымі садамі, прычым у апошнім выпадку магчыма закрыццё ўстановы наогул.
Прычына відавочная – скарачэнне колькасці вучняў і выхаванцаў, немэтазгоднасць утрымання дробных школ і садоў.
Разумеючы складанасць праблемы, кіраўніцтва аддзела адукацыі райвыканкама правяло сходы бацькоў і работнікаў ва ўсіх установах, якія закране рэарганізацыя. Людзям растлумачылі парадак арганізацыі навучання дзяцей, вырашэння пытання з кадрамі.
Як расказаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў, у аддзеле адукацыі ёсць сем аўтобусаў, будзе куплены яшчэ адзін. Распрацавана сістэма маршрутаў, якая забяспечыць падвоз вучняў з усіх населеных пунктаў у школы і дзіцячыя сады. У залежнасці ад часу знаходжання дзяцей у навучальнай установе можа быць арганізавана двухразовае харчаванне. Не застануцца без працы і работнікі рэарганізуемых навучальных устаноў. Існуе недахоп настаўнікаў і выхавацеляў у шэрагу устаноў адукацыі, усе спецыялісты будуць працаўладкаваны. Застаюцца пытанні па далейшаму лёсу пустуючых будынкаў, абсталявання.
Наогул, пытанне аптымізацыі навучальных устаноў балючае, але варта зразумець, што бюджэт не гумавы і немэтазгодныя  выдаткі трэба скарачаць. Калі, напрыклад, у Полькавічах застаюцца два выхаванцы, утрымліваць для іх пяць чалавек персаналу – недазваляльная раскоша для раённага бюджэту. Прасцей арганізаваць для іх падвоз у суседнія школу і дзіцячы сад.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *