В Шумилинском районе продолжаются мероприятия призыву

Главное Новости Общество


Ход кампаніі: планы, тэрміны, адказнасць
У раёне працягваюцца мерапрыемствы прызыву. Зараз прызыўнікі прыходзяць у адасобленую групу на кантрольныя яўкі для ўдакладнення неабходных дадзеных.


«Мерапрыемствы прызыву ідуць па плане, – расказвае начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Наталля Банцэр. – Усяго мерапрыемствы прызыву закрануць каля 80 хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 27 год. Плануецца, што шумілінскія прызыўнікі адправяцца ў 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду ў Заслонаве, 103-ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду ў Віцебску, у падраздзяленне радыёэлектроннай барацьбы ў Полацку і вучэбны цэнтр пад Барысавам, войскі ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны ў Мачулішчах. Нашы шумілінцы заўсёды годна служаць на граніцы – сёлета для праходжання тэрміновай вайсковай службы ў Пагранічным камітэце мяркуюць адабраць шасцёра прызыўнікоў. Дарэчы, усяго асеннім прызывам адправяцца на тэрміновую вайсковую службу 33 юнакі».

Першае пасяджэнне медыцынскай камісіі пройдзе 18 верасня, першае пасяджэнне прызыўной камісіі – 23 верасня. Як паказвае практыка, падчас асенняга прызыву камісія дае шмат адтэрміновак для прадаўжэння вучобы. Па папярэдніх звестках, такія адтэрміноўкі атрымаюць каля 30 прызыўнікоў.

– Хачу нагадаць, што за няяўку на мерапрыемствы прызыву, напрыклад, на медкамісію, прызыўную камісію альбо за адмову ад атрымання павесткі, грамадзянін можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і атрымаць штраф да 25 базавых велічынь, – падкрэсліла Наталля Банцэр. – Калі чалавек не з’явіўся па павестцы (напрыклад, на адпраўку ў войскі альбо медагляд) і гэта перашкодзіла прыняццю або рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі, наступае крымінальная адказнасць па артыкуле 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пакаранне па гэтым артыкуле вар’іруецца ад грамадскіх работ, арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў. А пры наўмысным прычыненні сабе калечання альбо сімуляцыі хваробы – да 5 гадоў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *