В СШ №1 прошел практический семинар для поваров учреждений образования

Главное Новости Образование Общество


Каб талеркі былі пустыя
У СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў практычны семінар для повараў устаноў адукацыі, на якім абмеркаваны новыя падходы ў арганізацыі харчавання вучняў.


Супы – па жаданні, а  не па прымусе
Як расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Саўчанка, з 1 верасня ва ўсіх школах краіны ўкараняюцца новыя правілы арганізацыі харчавання. Яны кардынальна адрозніваюцца ад таго, што было дагэтуль.
Тры ўзроставыя катэгорыі: 1-5 класы, 6-8 класы, 9-11 класы. Для вучняў першай і трэцяй катэгорый практычна нічога не змяняецца, адкарэкціраваны нормы. А вось для вучняў шостых-восьмых класаў замест стандартнага абеду з’явіцца «другі сняданак». Супы цяпер не абавязковыя.
Меню будзе з’яўляцца на сайтах школ вечарам, і бацькі разам з дзецьмі змогуць загадзя вырашыць, заказваць для дзіцяці суп ці не.

Два рацыёны  – адзін для ўсіх, адзін для сябе
Яшчэ адна навацыя, якая ўвойдзе ў сілу пасля першай чвэрці, – два віды рацыёнаў. Першы – строга па рэспубліканскіх зборніках, другі – распрацаваны спецыяльна для канкрэтнай школы, з улікам густаў яе вучняў. Гэта значыць, што любая школа можа фарміраваць сваё ўласнае меню, захоўваючы прынцып карыснасці, арыентуючыся на тое, што любяць менавіта яе дзеці.
У абноўленым меню – стравы, якія звычайна асацыююцца хутчэй з сямейным харчаваннем, чым са школьнай сталовай.

Кухня  – не толькі рэцэпты, але і  тэхніка
Але змяніць меню – палова справы. На семінары шмат увагі надалі менавіта практычнай частцы. Павары СШ № 1 правялі майстар-клас, паказаўшы калегам, як працаваць на сучасным абсталяванні. На вачах зацікаўленай публікі ў параканвектамаце гатавалася шарлотка з яблыкамі. Тэхнолагі каменціравалі ўсе этапы: ад падрыхтоўкі тэсту цеста да фінальнага румянага скарынкі.
Сучасны падыход на сучасным абсталяванні – гэта прынцып якасці, упэўнены школьныя павары. Калі страва прыгатавана смачна і якасна – талеркі застануцца пустымі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *