Хозяйства Шумилинского района ведут сев многолетних трав

Сельское хозяйство Экономика

Сеем канюшыну
У раёне трэба засеяць 7 тысяч гектараў шматгадовых траў. Да гэтай работы большасць гаспадарак прыступіла яшчэ ў лютым.  Увогуле ў кожнай гаспадарцы падрыхтавана па адной-дзве сеялкі для сяўбы канюшыны і іншых шматгадовых траў.
Па стану на 2 сакавіка ў раёне было пасеяна 13,5% шматгадовых траў да патрэбнага. Гэта нямнога. Увогуле не прыступілі да гэтай работы ў “Лаўжанскім”, “Шумілінскім райаграсэрвісе”, “Радніку”, “Прыазёрным міры”, расказаў рэдакцыі намеснік начальніка райсельгасхарчу С. Б. Завадскі.
Па сяўбе шматгадовых траў наперадзе ў раённай зводцы “Прыдзвінскі” – тут засеялі 239 гектараў, што складае 36,8% да патрэбнага. 25,5% шматгадовых траў пасеялі ў “Ульскім”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *