На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Сакавік падвядзе вынікі 1 квартала
Вынікі работы за студзень-люты і іншыя надзённыя пытанні былі абмеркаваны ўчора на рабочай нарадзе раённага выканаўчага камітэта.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны адзначыў, што вытворчы сектар павінен максімальна напружана працаваць у сакавіку з тым, каб выканаць прагнозныя паказчыкі першага квартала.
Недаравальна, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, што некаторыя прадпрыемствы дазваляюць нават зніжаць паказчыкі работы. Так, напрыклад, толькі 11% малака ў раёне ідзе зараз гатункам экстра класа, хаця яшчэ ў студзені гэты паказчык складаў 17%. Кіраўнік раёна перакананы, што такога проста не павінна быць, што грошы, укладзеныя  ў жывёлагадоўчую вытворчасць, павінны прыносіць плён, і тут навідавоку недапрацоўка спецыялістаў на месцах і ветэрынарнай службы раёна.
Па іншых пытаннях аграрнага сектара праінфармаваў першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч. Віктар Віктаравіч паведаміў, што сельскагаспадарчыя арганізацыі прыступілі да падсеву траў, што створаны звенні па перавозцы ўгнаенняў, вядуцца работы па рамонту тэхнікі, рашаюцца іншыя пытанні.
Па рабоце прамысловасці далажыў намеснік старшыні В. В. Доктараў. У прыватнасці, Віктар Віктаравіч расказаў, што Обальскі керамічны завод запусціў у работу другі цэх і па выніках работы за сту-дзень-красавік зможа выйсці па вытворчых паказчыках на 166%.
Вельмі напружаныя задачы стаяць перад будаўнічымі арганізацыямі раёна. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, за першы квартал будаўнікі павінны выканаць не менш 20%  гадавога задання.
На жаль, шумілінскія будаўнікі не ў сілах справіцца з вялікімі аб’ёмамі работ, таму, як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, на дапамогу прыхо-дзяць будаўнічыя брыгады са Столеншчыны. Яны будуць займацца разборкай былога праваслаўнага храма ў мікрараёне СШ №2, будынка дзіцячага сада ў вёсцы Гаравыя, працаваць на ўзвядзенні царквы ў Шуміліне.
На нарадзе апроч вытворчых былі абмеркаваны пытанні вытворчай дысцыпліны, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прафарыентацыйнай работы, работы са зваротамі грамадзян.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава нагадала, што настае пара актыўных работ па навядзенні парадку, што ўжо сёння трэба займацца фарміраваннем крон дрэў, выдаленнем кустоўя, зносам лядашчага жылля і іншымі работамі.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *