Шумилинские инвалиды представили свои работы на областном фестивале

Новости Общество

“Глядзі на мяне, як на роўнага”
У першы дзень вясны члены раённага таварыства інвалідаў на чале са старшынёй Л. М. Нагібавай адправіліся ў г. Віцебск, каб прыняць удзел у абласным фестывалі таварыства інвалідаў “Глядзі на мяне, як на роўнага”.
Дэлегацыя везла з сабой аформленыя выставы квілінгу (прадставіла Надзея Пашкоўская і яе мама Галіна Іванаўна, в. Светласельская), фотавыставу (Святлана Балашэўская, в. Саладухі) і выставу вязаных кручком вырабаў (Любоў Улюценка, райцэнтр).
Трэба адзначыць, што шумілінцы годна выглядалі на фестывалі, арыгінальна і змястоўна прадставілі свае работы, уразілі прысутных і сольным выкананнем беларускіх народных песень, і нават танцам цыганачкі. За ўсё гэта былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.
Вельмі ўдзячны члены раённага таварыства інвалідаў спонсарам, дзякуючы якім яны змаглі прадставіць сваю творчасць на абласным фестывалі: дырэктару ТЦСАН Валянціне Штуро за прадастаўлены транспарт; метадысту аддзела культуры Ліліі Барадзёнак і акампаніятару, музычнаму работніку аўтаклуба Алегу Ткачову.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *